Наша школа прымала ўдзел у Адкрытых Мележаўскіх чытаннях, якія праходзілі ў г. Гомеле. Чытанні адбываліся ў двух фарматах: вочны і завочны. У вочным этапе ўдзельнічала вучаніца 9 класа Уласава Юлія, якая пазнаёміла журы з вынікамі вайго даследавання па творчасці пісьменніцы Вольгі Грамыкі. У завочным этапе сваю работу прэзентавала вучаніца 9 класа Канавалава Яна, якая расказала пра экалагічныя матывы ў творчасці паэтаў Веткаўскага раёна.
Вынікі проста выдатныя: Канавалава Яна ўзнагароджана дыпломам 1 ступені, а Уласава Юлія - дыпломам 3 ступені!
Комментариев нет:
Отправить комментарий