четверг, 13 сентября 2012 г.

Блог "Цікава пра мову"

Рады вам паказаць яшчэ адзін праект нашай школы - блог для тых, хто жадае лепш ведаць беларускую мову і літаратуру, прачытаць што-небудзь цікавае з гісторыі, праслухаць беларускія песні, паглядзець займальныя відэаматэрыялы і г.д. 
У жніўні вучні нашай школы стварылі калектыўны блог, які назвалі "Цікава пра мову". Аўтарамі з'яўляюцца самі дзеці - вучні розных класаў. На старонках блога яны выкладваюць цікавы матэрыял па розных тэмах. Завітвайце ў госці!