воскресенье, 20 мая 2012 г.

Віншуем Насцю!

19 мая вучаніца нашай школы Анастасія Рэмізонава прыняла ўдзел у абласным этапе конкурсу рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску". Мне вельмі прыемна, што Насця пераадолела сваю нерашучасць. Гэта дапамогло ёй стаць лепшай сярод 25 дзевяцікласнікаў, якія прыехалі на конкурс з усёй вобласці. Высокі ўзровень ведаў дзяўчыны, яе валоданне беларускай мовай было адзначана і журы: "у агульным заліку" Насця заняла 3 месца.
Хочацца павіншаваць нашу "зорачку" і пажадаць ёй і далей гэтак жа бліскуча спраўляцца з любымі перашкодамі на шляху. І, канешне, здаць экзамены на "выдатна" і паступіць туды, куды марыцца.