22 мая 2010 года на базе ДУА "Гімназія №10 г.Гомеля" адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства "Гавары са мной па-беларуску", у якім прынялі ўдзел 69 вучняў 8-10 класаў агульнааадукацыйных устаноў. Конкурс праходзіў у тры туры: 1.Мультымедыйнае эсэ.
2.Вуснае выказванне.
3.Дэбаты.
Вучаніца 9 класа Сіліна Марына прымала ўдзел у конкурсе і дасягнула поспеху! Яна паспяхова прайшла праз два першыя туры і выйшла ў фінал. На жаль, Марыне зусім трошкі не пашанцавала, але дзяўчына змагла справіцца з нерашучасцю. Вынікам яе выступлення стаў дыплом 2 ступені сярод усіх удзельнікаў конкурсу!!
Ад усяго сэрца віншуем Сіліну Марыну з яе паспяховым выступленнем!!!
Комментариев нет:
Отправить комментарий